Пракуратура Жлобінскага раёна распачала крымінальную справу па факце давядзення да самагубства 17‑гадовага юнака, які, не вытрымаўшы здзекаў 28‑гадовага мясцовага жыхара, выкінуўся з акна кватэры на трэцім паверсе.

Мужчына, раней судзімы, знаходзячыся ў нецвярозым стане, запрасіў на размову ў сваю кватэру юнака. Зачыніўшы дзверы, ён стаў здзеквацца з яго рознымі спосабамі.

Калі гаспадар павёў хлопца ў ванную, каб пакінуць яго там са сваім ратвейлерам, малады чалавек кінуўся да акна і скочыў з трэцяга паверха.

Юнак памёр ад траўмаў, атрыманых пры падзенні.

Заведзена крымінальная справа, падазраваны затрыманы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?