12.10.2009 / 12:39

У Віцебску адбылася кансекрацыя новага касцёла + фотарэпартаж 14

Упершыню за 124 гады.

У Віцебску 10 кастрычніка, упершыню за 124 гады, быў асвечаны новы касцёл — храма Езуса Міласэрнага па вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў.

Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м. На ўрачыстасці прысутнічалі святары з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі, Францыі, Англіі, ЗША, Індыі, Чэхіі, прадстаўнікі мясцовых дзяржаўных улад, дабрачыннага фонду «Карытас» з Чэхіі, Аўстрыі і Польшчы, а таксама шматлікія вернікі.

На пачатку ключ ад храма быў уручаны прадстаўніку Святога Айца, і дзверы касцёла адчыніліся для народу Божага. Святою Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.

Урачыстаму моманту кансекрацыі касцёла папярэднічала літургія слова. Гамілію прамовіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. «Аддадзім ва ўласнасць Богу гэтую святыню», — заклікаў іерарх і пры гэтым адзначыў, што новапабудаваны храм з’яўляецца «вянцом вялікіх супольных намаганняў біскупа, пробашча парафіі, архітэктараў, будаўнікоў і ахвярадаўцаў».

На ўрачыстасці па запрашэнні біскупа Уладзіслава Бліна прысутнічаў біскуп Марыядас Дэвадас Амбросэ з далёкай Індыі. Ён падарыў кожнаму іерарху шаль — элемент нацыянальнага індыйскага адзення. На кансэкрацыі, між іншым, прысутнічалі студэнты з Індыі, навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, якімі духоўна апякуецца біскуп Уладзіслаў Блін. Таксама новай святыні прадстаўнікамі «Карытас» у Чэхіі ад імя кардынала Мілослава Влка, арцыбіскупа Пражскага, была прынесена ў дар фігура Дзіцятка Езус, Валадара сусвету, а архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка‑католікаў Беларусі падарыў ладан — сімвал малітвы.

0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
12.10.2009 / 13:00
Другая фотка клясна адлюстравала: што архібіскуп, што помнік: адзіны бодзі-лэнгвідж.
0
Віталь з Менску / Адказаць
12.10.2009 / 13:08
Пабудавалі касцёл з жоўтай цэглы, якая пачне лупіцца ўжо праз год. Прыйдзецца потым тынкаваць за грошы ахвярадаўцаў.
0
Менчук / Адказаць
12.10.2009 / 13:14
А хто там другі мітрафорны, апрача Гаека? Няўжо яшчэ адзін бірэтуаліст - празэлітыст?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру