12.10.2009 / 14:56

Еўропа заклапочаная смяротнымі прысудамі ў Беларусі 10

Пра гэта заявіў 12 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Жан‑Эрык Хольцапфель.

«Мараторый, пазней і суцэльная адмова ад практыкі смяротных пакаранняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступлення Беларусі ў Раду Еўропы», — сказаў амбасадар Швецыі у Беларусі спадар Эрыксан.

«Мы глыбока заклапочаныя сітуацыяй вакол смяротных пакаранняў у Беларусі. Нядаўна ў Беларусі зноў быў вынесены смяротны прысуд, і гэта амаль што супадае па часе з Еўрапейскім днём супраць смяротнага пакарання. Гаворка ідзе пра смяротны прысуд Васілю Юзэпчуку. Нагадаю, што Еўрасаюз выказаў з гэтай нагоды вялікую заклапочанасць у спецыяльнай заяве», — сказаў 12 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Жан‑Эрык Хольцапфель.

На прэс‑канфэрэнцыі, якая адбылася ў прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Беларусі, выступіў таксама Стэфан Эрыксан, амбасадар Швецыі, якая цяпер старшынюе ў Беларусі. «Мараторый, пазней і суцэльная адмова ад практыкі смяротных пакаранняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступленьня Беларусі ў Раду Эўропы», — сказаў Эрыксан.

Беларусь застаецца адзінай краінай ў Еўропе, дзе ўжываюць смяротнае пакаранне. Паводле неафіцыйных крыніц з 1997 года тут было пакарана смерцю больш за 160 чалавек і толькі адзін памілаваны кіраўніком дзяржавы. Цяпер у Беларусі двум чалавекам вынесены смяротны прысуд.

У свеце найбольш караюць смерцю у Кітаі, Іране, Саўдаўскай Арабіі, ЗША і Пакістане. У 2008 годзе было пакарана 2390 чалавек.

0
ПЯТро / Адказаць
12.10.2009 / 17:31
А Расея са свими мараторыями, а што гэта там у Албании.... А электрычныя крэселки у Амерыцы...\\ Жто ж яны з нас робяць? У Драгичынским раёне двое маладёнау задушыли 8 пенсиянерак - и што, их у Артэк кираваць?!
0
Крывіч / Адказаць
12.10.2009 / 18:03
Барбары жадаюць смяротнага пакараньня і яны ня чым нялепшыя за тых, хто зьдзейсніў забойства!
0
Палівач / Адказаць
12.10.2009 / 18:31
"яны ня чым нялепшыя за тых, хто зьдзейсніў забойства!" Ты гэта ў вочы можаш свазаць крэўным забітых?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру