12.10.2009 / 15:51

Нацбанк: Банкаўская сістэма пад пагрозай 8

Нацбанк заяўляе пра «значную пагрозу» бяспецы банкаўскай сістэмы краіны і патрабуе ад ураду неадкладнага ратавання дзяржбанкаў.

Нацыянальны банк заяўляе пра «значную пагрозу» бяспецы банкаўскай сістэмы краіны і чакае ад ураду неадкладных захадаў у справе стабілізацыі дзяржбанкаў. Пра гэта крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання паведаміла «Інтэрфаксу» — агенцтву, блізкаму да Адміністрацыі прэзідэнта.

З адпаведным лістом да прэм’ер‑міністра Сяргея Сідорскага звярнуўся старшыня праўлення НББ Пётр Пракаповіч, паведамляе крыніца Інтэрфаксу ў органах дзяржкіравання.

У Нацбанку падкрэсліваюць, што небяспечная сітуацыя ў банкаўскім сектары з'яўляецца наступствам крызісу ліквіднасці ў дзяржаўных банках, які пастаянна нарастае.

Сітуацыя ўскладняецца ростам праблемных крэдытаў, якія за студзень‑жнівень выраслі ў 3,3 раза.

Крытычнае пагаршэнне ліквіднасці дзяржбанкаў тлумачыцца высокай крэдытнай нагрузкай у межах фінансавання дзяржаўных праграмаў. Так, за студзень‑ліпень 2009 дзяржбанкі павялічылі аб’ём крэдытавання дзяржпраграм у 1,4 раза проці дакрызісных аналагічным перыядам 2008 года — да 6,76 трлн рублёў.

Як паведамляецца, пры канцы верасня — на пачатку кастрычніка аб’ём затрыманых найбуйнейшым беларускім банкам — «Беларусбанкам» — падаткаў перавысіў 1 трлн рублёў у дзень.

Нацбанк чарговы раз прапануе ўраду знізіць патрабаванні да дзяржаўных банкаў па фінансаванні дзяржпраграмаў і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву развіцця, стварэнне якога таксама з'яўляецца адным з забавязанняў Беларусі перад МВФ.

Перадача агенцтву крэдытнага партфеля, створанага ў рамках фінансавання дзяржпраграмаў, дазволіць беларускім банкам «ачысціць» свае балансы, што павінна часткова выправіць сітуацыю з іх ліквіднасцю.

Альтэрнатывай дадзенай рэформе фінансавання дзяржпраграм з'яўляецца чарговая рэкапіталізацыя дзяржбанкаў за кошт бюджэту.

Такі выцек з Нацбанку здольны справакаваць цунамі на фінансавым рынку.
Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што найбуйнейшыя банкі краіны, у тым ліку ашчадны «Беларусбанк», стаяць на мяжы неплацежаздольнасці. Дарэчы, амаль адначасова прайшла інфармацыя, што спыніўся рост аб'ёму рублёвых дэпазітаў у банкаўскай сістэме.
Ёсць толькі адно але. У крытычных абставінах канца 2008 і пачатку 2007 годоў дзяржсістэма захоўвала поўную немату. Тым часам цяпер небяспечнае высвятленне адносінаў паміж лабістамі розных эканамічных курсаў чамусьці адбываецца ўадкрытую.
Банкіры не хочуць больш крэдытаваць прамысловасць. А прамысловасць знізіць занятасць і прыпыніць выплаты заробкаў без новых крэдытаў. Паўстае пытанне, хто вінаваты? Пальцы аўтаматам спыняюцца на прэм'еру Сяргею Сідорскім.
Агенцтва «Інтэрфакс» мае цесныя сувязі з Адміністрацыяй прэзідэнта і сілавымі структурамі. Выпадковых выцекаў інфармацыі яно не публікуе.

Выглядае на тое, што новая мітрэнга звязаная з гульнёй, якую лукашэнкаўцы вядуць з Захадам. Крызіс у банкаўскай сферы пагражае калапсам беларускай эканоміцы. Гэта дастатковая падстава, каб прасіць дадатковай дапамогі. З іншага боку, такім сама «пазітыўным сігналам» можа быць змена Сідорскага на асобу з іміджам рэфарматара.

Рашэння загадкі чакаць нядоўга. У кожным разе,

заўтра ў банках непазбежна выстраяцца чэргі. Людзі будуць здымаць дэпазіты і мяняць рублі на валюту.

Мікола Бугай; інф. «Інтэрфакс», радыё «Свабода»

0
Янка / Адказаць
12.10.2009 / 16:04
Гэта (а не штогадовыя вяканьні газпраму) цягне на галоўную навіну. Эх, давядуць краіну "да ручкі"...
0
Инга / Адказаць
12.10.2009 / 18:19
это реально ключевая новость за последние месяцы. а где же говносрач?:))
0
Mikola / Адказаць
12.10.2009 / 18:50
Inga 2. Vy i u zyt'i tak sama gumrystka ? I ni treba pra 'kliucevye novosti' ,Kraina pad pagrozai.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру