У Літве пратэстуюць фермеры, занятыя ў вытворчасці малака.

На сёння, 13 кастрычніка, запланавана акцыя пратэсту ля Міністэрства сельскай гаспадаркі. Фермераў вырашылі таксама падтрымаць працоўныя дробных перапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэты крок стаў вынікам планаў урада Літвы па будаўніцтве буйнога перапрацоўчага прадпрыемства. Плануецца, што яно будзе перапрацоўваць трэцюю частку ўсяго малака, што здольныя даць літоўскія каровы. Таксама новы камбінат можа каштаваць месца працы тром тысячам супрацоўнікаў гэтай галіны літоўскай сельскай гаспадаркі.

Літоўскія вытворцы малочнай прадукцыі таксама звяртаюць увагу на непразрыстае размеркаванне сродкаў, якія Літва атрымлівае з бюджэту ЕС на развіццё сельскай гаспадаркі.

АП, паводле delfi.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0