Пракуратура Лунінецкага раёна праводзіць праверку па факце выяўлення трупа нованароджанага хлопчыка.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, цела дзіцяці раніцай 11 кастрычніка знайшла на сваім прысядзібным участку жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў.

Пракуратурай выяўлена, што хлопчыка нарадзіла мясцовая 20‑гадовая жанчына, якая не знаходзіцца ў шлюбе.

Прычыну смерці нованароджанага вызначыць судова‑медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?