У Беларусі сёлета ордэнам Маці ўзнагароджаны 305 жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей.

Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Ірына Ісаева.

Яна адзначыла, што ўсяго ордэнам Маці (гэты высокі знак мацярынскай годнасці быў заснаваны ўказам кіраўніка дзяржавы ў 1995 годзе) ўзнагароджаны 6 тыс. 122 жанчыны. Дарэчы, у мінулым годзе гэтай ганаровай узнагароды ўдастоены 428 шматдзетных маці, у 2007‑м — 483, у 2006‑м — 534, у 2005‑м — 289.

Ірына Ісаева нагадала, што ў адпаведнасці з указам з 2006 года пры узнагароджванні ордэнам Маці выплачваецца сума ў памеры 5‑кратнага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2009 года складае Br249 тыс. 410). Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання ўзнагароджаных гэтым ордэнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?