Удзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні‑2009» Юра Дземідовіч выступіць 12‑м.

Гэты парадкавы нумар дастаўся яму згодна з вынікамі лёсавання, што прайшло сёння ў Кіеве.

Першай на сцэну Кіеўскага палацу спорту выйдзе шведская зорачка Міме Сандэн. Права закрыцця цырымоніі дасталася прадстаўніцы Македоніі Сары Маркоўскі.

Месцы з 2‑га па 11‑е размеркаваліся наступным чынам: Расія, Арменія, Румынія, Сербія, Грузія, Нідэрланды, Кіпр, Мальта, Украіна, Бельгія.

Конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне» пройдзе 21 лістапада ў Кіеве.

Юра Дземідовіч перамог на айчынным конкурсе з песняй «Чароўны трусік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?