спусьцілася, ратуючыся ад арышту, актывістка «Бунту».
26 ліпеня ў Менску ў шэрагу моладзевых актывістаў былі праведзеныя ператрусы. Сярод іншых міліцыянты наведаліся і да Тацяны Елавой. Супраць Тацяны ўзбуджана крымінальная справа за віцебскія акцыі «Бунту», калі былі вывешаны бел-чырвона-белыя сьцягі й раскіданы ўлёткі.
Міліцыянты сем гадзінаў ламіліся ў кватэру актывісткі на вуліцы Варанянскага і былі зьдзіўленыя, калі, выбіўшы нарэшце дзьверы ды адсунуўшы мэблю, якою дзьверы былі забарыкадаваныя, Тацяны ў кватэры не знайшлі.
Як стала вядома «НН», Тацяне нехта здолеў перадаць вяроўку, і яна па ёй спусьцілася з 6-га паверху.
Сама Тацяна цяпер хаваецца, і зьвязацца зь ёй немагчыма.
Тацяна Елавая ставіць намёты на Плошчы. 20 сакавіка.