[Пра «нацыянальнасьць ракеты-носьбіта] «Адпраўляць запыт у ангельскія ці амэрыканскія фірмы было бессэнсоўна. Там цэны ў 2–3 разы вышэйшыя, чым у Расеі. Па гэтым пытаньні працавала камісія, якая ўсё прааналізавала і зрабіла выбар на карысьць Расеі».

Сяргей Залаты, гендырэктар прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сыстэмы», у інтэрвію «Нашай Ніве» 20 лютага 2004 г.

«Беларуска-расейскі спадарожнік БелКА станоўча паўплывае на прагназаваньне надвор’я на тэрыторыі Беларусі».

Марыя Гермянчук, супрацоўніца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, прэс-канфэрэнцыя 22 сакавіка 2006 г.

«Падчас выпрабаваньняў у 90% выпадкаў можна знайсьці непаладкі і збоі, якія потым немагчыма выправіць у космасе».

Сяргей Залаты ў інтэрвію агенцтву БелаПАН 11 красавіка 2006 г.

«Спадарожнік паводле сваіх тактычна-тэхнічных, тэхналягічных характарыстыкаў уваходзіць у дзясятку найлепшых сусьветных аналягаў. Яго запуск стане таксама яскравай, іміджавай падзеяй і аб’ектыўна ўнясе Беларусь у прэстыжны сьпіс касьмічных дзяржаваў».

Пётар Клімук, інтэрвію радыё «Свабода» 26 ліпеня 2006 г.

«Беларусі гэта нічога не дае. Я кажу: засталося яшчэ зрабіць падводную лодку. Гэта ўсё не патрэбна краіне. Але трэба піяр-кампанія, каб на непатрэбных рэчах накруціць нейкі імідж Лукашэнку».

Аляксандар Вайтовіч, інтэрвію радыё «Свабода» 27 ліпеня 2006 г.

«Аляксандар Лукашэнка мужна прыняў удар, даведаўшыся, што першы беларускі спадарожнік БелКА страчаны».

Супрацоўнікі «Раскосмасу» у інтэрвію «Российской газете»

28 ліпеня 2006 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?