Капітан Джанатан,

Малалетні хуліган,

Лавіў птушак.

Пэлікан

Трапіў да яго ў капкан.

Зьнёс яйко той пэлікан,

Не яйко, а цэлы збан.

Зь яго — бачыць капітан —

Лезе другі пэлікан.

А той другі пэлікан

Зьнёс яйко, як цэлы збан.

Зь яго — бачыць капітан —

Лезе трэці пэлікан!..

Так бы й лезьлі без канца

Тыя пэліканы вечна,

Калі б з трэцяга яйка

Не зрабілі мы яечні, —

Цок!

З францускай паводле Рабэра Дэсноса і з украінскай паводле Дмітра Паўлычка перапяяў Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0