Актывісты міжнароднага аб’яднання «Малады фронт» маюць намер далучыцца да шэсця ў гонар Дзядоў, якое пройдзе ў Мінску 1 лістапада.

Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька.

Як раней паведамлялася, Кансерватыўна‑хрысціянская партыя — БНФ падала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 1 лістапада мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дзядоў (2 лістапада). Збор удзельнікаў плануецца на пляцоўцы каля Мінскага гадзіннікавага завода. Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства пройдуць да ўрочышча Курапаты, дзе адбудзецца мітынг.

Час правядзення акцыі — з 10.30 да 17.00.

«Мы шануем сваіх продкаў. «Малады фронт» вітае ініцыятыву КХП‑БНФ па правядзенні шэсця, і мы вельмі рады таму, што Партыя БНФ прыняла рашэнне далучыцца да гэтага шэсця. Што тычыцца «Маладога фронту», то мы далучымся да шэсця сваёй калонай. У нас будуць свае лозунгі, свае сцягі, свае транспаранты. Магчыма, члены нашай арганізацыі будуць несці некалькі крыжоў, якія мы паставім у Курапатах», — сказала Шапуцька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?