Заапарк без зебры не заапарк. Вось гаспадары невялічкага заапарку ў сектары Газа і вырашылі ператварыць у зебраў аслоў. Бо аслоў у Газе багата, а зебраў — дэфіцыт.

Вар’яцкую, на першы погляд, задуму ўрэчаіснілі з дапамогай скотчу й фарбы для валасоў. Хоць раз-пораз і трэба падфарбоўваць — усё танней, чым везці за 40 тысяч даляраў сапраўдную зебру. Тым больш што дзеці падману паверылі, бо жывых зебраў ніколі не бачылі. Кіраўніцтва заапарка таксама было радае ўдалай прыдумцы. Але нядоўга. Пра кур’ёз даведаліся журналісты й перафарбаваныя ў зебраў асліцы сталіся вядомымі на ўвесь свет. Падман раскрыўся, а гаспадароў заапарку сталі вінаваціць у жорсткім абыходжанні з жывёламі.

Ды гісторыя мае скончыцца шчасліва. Адзін з найбуйнейшых заапаркаў Ізраіля паабяцаў падарыць калегам з Газы дзвюх сапраўдных зебраў, паведамляе ізраільская газета «Едыёт Ахранот».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?