Усе залы адмовілі Аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. БХД прасіла памяшканне для правядзення паўторнага ўстаноўчага з'езду партыі. Запыты былі накіраваныя ў палацы культуры МТЗ, МАЗ і іншыя арганізацыі. Пасля першага з'езду Мінюст адмовіў партыі ў рэгістрацыі.

Арганізатары БХД гатовыя правесці з'езд на адной з плошчаў Мінска ў выпадку, калі перамовы не дадуць эфекту.

«Тады мы запросім дэлегатаў, гасцей, усіх хрысціянаў, усіх неабыякавых людзей сабрацца на Кастрычніцкай плошчы пад лозунгам «Дзе Дух Гасподні — там Свабода», — кажа лідэр хадэкаў Павал Севярынец.

З'езд мае адбыцца 31 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?