Зборная Украіны заваявала пуцёўку ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе.

Нашы паўднёвыя суседзі сёння перамаглі ў гасцях Андору – 6:0

Галы: Шаўчэнка – 22-я, Гусеў – 62-я, Ліма - 70-я, аўтагол, Ракіцкі – 80-я, Селязнёў – 81-я, Ярмоленка – 86-я.

Зборная Харватыі ў гасцях выйграла ў Казахстана з лікам 2:1.

Турнірнае становішча: Англія – 24 (9 гульняў), Украіна – 21, Харватыя – 20, Беларусь – 13 (9 гульняў), Казахстан – 6, Андора – 0.

А 22-й вечара ў нашай групе пройдзе апошні адборачны матч: Англія – Беларусь.

***

Зборная Англія месяц таму датэрмінова заваявала сабе пуцёўку на чэмпіянат свету па футболе, што пройдзе летам 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы.

Украіна будзе прабівацца цераз стыкавыя матчы, што пройдуць у сярэдзіне лістапада.

Лёсаванне параў – 19 кастрычніка.

Сярод магчычых супернікаў – Францыя, Партугалія, Расія, Грэцыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?