Спектакль «Соня». Новы Рыжскі Тэатр.

Спектакль «Соня». Новы Рыжскі Тэатр.

У Мінску праходзіць найфайнейшы тэатральны фестываль «Панарама». Ужо амаль скончылася беларуская частка, а нас чакае яшчэ міжнародная праграма.

Спектаклі іншаземных тэатраў будуць праходзіць часам на нацыянальных мовах, аднак гледачы зразумеюць усё, што адбываецца на сцэне, дзякуючы сінхроннаму перакладу або субтытрам.

16 і 17 кастрычніка. Лаўрэат еўрапейскай прэміі «Новая тэатральная рэальнасць» рэжысёр Алвіс Херманіс са сваім Новым рыжскім тэатрам прадставіць меладраму з пераапрананнем «Соня» паводле бурлескных апавяданняў Таццяны Талстой.

19 кастрычніка. «Пралятаючы над гняздом зязюлі» Кена Кізі. Уладальнік прэстыжнай «Залатой маскі» Башкірскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя Мажыта Гафуры. Пачатак а 19‑й.

22 кастрычніка. Тэатр Аскараса Каршуноваса пакажа шэкспіраўскі «Сон у летнюю ноч». Пачатак а 19‑й. Аскарас Каршуновас — адзін з самых вядомых маладых рэжысёраў Еўропы, уладальнік тэатральных прэміяў на Эдынбургскім і Рыжскім фестывалях.

24 кастрычніка. Драматычны тэатр імя Пушкіна (Магнітагорск) пакажа расійскую класіку паводле Астроўскага «Навальніца». Пачатак а 19‑й.

25 кастрычніка. З больш экзатычных краінаў: на фестывалі выступіць тэатр Gota Dulce з Венесуэлы. Пастаноўка «Гоцін… уся рэч у міры».

27 кастрычніка. Не абыдзецца і без прыўкраснай панарамаўскай завядзёнкі: канцэрт гуртоў, якія складаюцца з артыстаў драматычных тэатраў, «Тэатральны саўнд». Удзельнічаюць: «Срэбнае вяселле», «Дзецідзяцей», Naka, Malanka‑orchestra ды іншыя. Пачатак а 19‑й.

31 кастрычніка. Закрые праграму спектакль «Арлекін — служка двух гаспадароў» міланскага тэатра Piccolo Teatro di Milano, якому сусветную вядомасць прынёс заснавальнік — слынны тэатральны рэжысёр і драматург Джорджа Стрэлер. Рэдкі прыклад праўдзівага тэатральнага чараўніцтва, спектакль «Арлекін», жыве сваім жыццём ад часоў стварэння тэатра, зазнаўшы шматлікія аднаўленні і мадыфікацыі. Да 1961 роль Арлекіна выконваў вялікі Марчэла Марэці, а пасля яго смерці ў 1963 — Феруча Салеры, чые дасціпныя і пластычна віртуозныя трукі ўвайшлі ва ўсе тэатральныя хрэстаматыі свету. Пачатак а 12‑й і 19‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?