Прагноз надвор’я ў Беларусі на 16—18 кастрычніка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4°C, днём плюс 3—9°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 6—8°C.

У наступныя двое сутак па краіне воблачна з праясненнямі. 17 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі(дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°C, днём ад 0 да плюс 6°C.

У Мінску 17 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 1—3°C.

18 кастрычніка ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 4 да плюс 2°C, днём ад 0 да плюс 7°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?