Пра гэта паведаміла 15 кастрычніка намеснік міністра эканомікі Таццяна Старчанка на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна‑эканамічнага развіцця.

Паводле Таццяны Старчанкі, істотных памераў дэвальвацыі ў Беларусі не прагназуецца, а дэвальвацыя ў межах 5% магчыма: у праекце Асноўных напрамкаў грашова‑крэдытнай палітыкі на 2010 год прадгледжаны калідор на ўзроўні ±5%.

Намеснік міністра адзначыла, што для прыняцця рашэння пра дэвальвацыю аналізуюцца фактары і перадумовы, якія могуць патрабаваць яе правядзення.

У першую чаргу плацёжнага балансу краін, валютнага рынку, стан банкаўскай сферы, золатавалютных рэзерваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?