Фота БЕЛТА
Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы падчас наведвання Мінскага гадзіннікавага завода.
Прадстаўнік кіраўніцтва «Франк Мюлер», якое збіраецца набыць «Прамень», Вартан Сірмакес запэўніў беларускага кіраўніка: «Перакананы, што вы будзеце ганарыцца прадукцыяй «Праменя».
Я зраблю гадзіннік «Прамень» самай высокай якасці. І хачу папрасіць вас: каб вы і ваш урад насілі такі гадзіннік».
У адказ Лукашэнка заявіў,
што для яго «важна насіць «беларускае»: «Я гатовы насіць «Прамень», а не нейкі там Patek Philippe ці нешта іншае».