5 жніўня 1506 г. на рацэ Лань войскі ВКЛ пад кіраўніцтвам Міхала Глінскага разграмілі 20-тысячнае войска крымска-татарскіх захопнікаў. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў, Клецкая бітва стала ў адзін шэраг з Грунвальдам і Воршай у беларускай вайсковай гісторыі. Пасьля яе татары не дазвалялі сабе такіх буйных набегаў на беларускія землі.

Праграма ўрачыстасьцяў

4 жніўня

12.00. Адкрыцьцё выставы Беларускага саюзу мастакоў «Адплата» (Клецак, Музэй гісторыі Клеччыны).

13.00. Сустрэча ля помніка памяці Клецкай бітвы і ўскладаньне кветак (Клецак).

5 жніўня

11.00. Навукова-практычная канфэрэнцыя Інстытуту гісторыі НАН, Беларускага дзяржаўнага пэдунівэрсытэту імя Максіма Танка (Клецкі райвыканкам).

17.00. Адкрыцьцё дзіцячай і моладзевай выстаўкі «Клецак – наш гонар і слава».

Навуковая канфэрэнцыя.

Сьвяточны канцэрт з удзелам беларускіх паэтаў, музыкаў, песьняроў (Менск, сядзіба ТБМ, вул.Румянцава, 13).

6 жніўня.

12.00 Сьвяточны канцэрт (Клецкі гарадзкі парк).

24 жніўня

18.00. Менская прэзэнтацыя выставы «Адплата»

(Касьцёл Сьв.Сымона і Алены).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?