«Шасцёркі яму не патрэбныя», — кажа Анатоль Ярмоленка пра прэзідэнта, а таксама распавядае гісторыю стварэння нашумелага хіта ў інтэрв’ю, якое ён даў тэлеканалу Белсат.

Тэма чарговага выпуску ток-шоў «Форум» — сэрвільнае і апазіцыйнае мастацтва. Улады падзялілі артыстаў на «сваіх» і «чужых». Шмат папулярных актораў, вядомых нам яшчэ з дзяцінства, сёння мы не бачым ні на тэлебачанні, ні на сцэне. Чаму? Бо яны сталі нязручныя для цяперашніх уладаў. Яны зрабілі свой выбар, і гэты выбар ім вельмі дорага каштаваў, бо перакрэсліў іхную кареру. Эфір запоўнены нечым іншым. «Правільныя» акторы і артысты гатовыя з'яўляцца на афіцыйных канцэртах і фестывалях, пісаць песні пра кіраўніка дзяржавы і служыць сваім талентам умацаванню ягонага аўтарытэту. Улада адных лашчыць, другіх адштурхоўвае.

Глядзіце ток-шоў «Форум» на тэлеканале Белсат у нядзелю ў 20.10, а таксама выказвайцеся ў каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?