Ад пачатку года рэальны курс рубля ў дачыненні да долара знізіўся на 25%. І, верагодней за ўсё, будзе таннець. Для айчынных прамысловых гігантаў гэта з аднаго боку і добра: настолькі ж танней сталі іх тавары на замежных рынках. Але на гэтыя 25% сталі бяднейшымі самыя беларусы, бо знізілася вартасці іх заробкаў і рублёвых зберажэнняў.

Падае вартасць беларускага рубля - растуць кошты на імпартныя тавары. Але скупляць лядоўні ды тэлевізары, каб захаваць грошы, як гэта зрабілі многія беларусы на пачатку года — кепская ідэя. Кожнай беларускай сям’і варта падрыхтавацца да таго, што рэзкае зніжэнне курсу рубля усё ж адбудзецца, нягледзячы на запэўніванні чыноўнікаў. Простыя правілы, як кіраваць сваімі зберажэннямі ў нестабільныя часы — у сюжэце праграмы Белсата «Асабісты капітал». Сваімі парадамі наконт таго, як зберагчы заробак ад інфляцыі, дзеліцца Аляксандр Усцінаў, 4-кратны чэмпіён свету па тайландскім боксе:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?