19 кастрычніка 1988 году быў створаны аргкамітэт БНФ «Адраджэнне».

Пасяджэнне, на якое сабраліся заснавальнікі таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі», адбывалася ў Чырвоным касцёле — тагачасным Доме кіно ў Мінску.

Ідэя стварыць аргкамітэт фронту на ўзор народных франтоў у краінах Балтыі выклікала ў залі працяглую авацыю. З таго часу Беларускі Народны Фронт стаў галоўнай сілаю дэмакратычных пераменаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0