Беларусь не будзе рабіць скарацечных захадаў, каб дагадзіць Еўропе

перад прыняццем якіх‑небудзь рашэнняў адносна краіны. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў 11 дзяржаў.

«Вы павінны зразумець нас: мы можам пайсці на ўмовы і ўступкі,

але толькі тыя, якія не супярэчаць інтарэсам нашага народа і нашых суседзяў»,
— падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дыпламатаў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што націскаць на Беларусь бесперспектыўна. «Мы знаходзімся напярэдадні пасяджэння ЕС па пытаннях палітыкі адносна Беларусі. Я вас вельмі прашу: калі вы будзеце зыходзіць з таго, што цяпер на Беларусь і Лукашэнку можна націснуць і ён выканае ўсе ўмовы, якія напісаны нашай апазіцыяй і перададзены Бруселю, н

аціскаць на любую краіну бесперспектыўна, націскаць на краіну, якая з’яўляецца сэрцам еўрапейскага кантынента, — жахліва», — сказаў беларускі лідэр.

Ён адзначыў, што калі ў Еўропе хочуць бачыць іншага чалавека на чале Беларусі, а не Лукашэнку, то ім «трэба набрацца цярпення і пачакаць». «Лукашэнка не вечны. Але пакуль тут Прэзідэнт Лукашэнка, ён выбраны народам, то трэба набрацца цярпення і весці з ім дыялог», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што заўсёды праводзіў адкрытую і сумленную палітыку, і прызваў еўрапейцаў дзейнічаць гэтак жа. «Не думайце, што напярэдадні пасяджэння ЕС я буду рабіць скарацечныя захады, каб дагадзіць еўрапейцам, — сказаў ён. — Мы будзем рабіць тое, што будзе адпавядаць нашым стратэгічным інтарэсам — Еўропы і Беларусі. І тады праз некаторы час вы не папракняце мяне ў тым, што я гаварыў адно, а рабіў другое».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што дзесяцігоддзе санкцый адносна Беларусі ніякага выніку не дало.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0