За мінулыя выхадныя ў Беларусі было зафіксавана 41 дарожна‑транспартнае здарэнне. У выніку гэтых ДТЗ дзевяць чалавек загінулі (у тым ліку дзіця)

і 46 атрымалі раненні (двое з іх — дзеці). Сярод загінулых — пяць пешаходаў, два вадзіцелі, пасажыр і веласіпедыст. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС.

Так, 17 кастрычніка паблізу пасёлка Цэнтральны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці грузавік «Вольва», якім кіраваў 43‑гадовы жыхар Ліды, сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Газель», што рухаўся ў спадарожным напрамку. За рулём яго знаходзіўся 50‑гадовы жыхар Наваполацка. У выніку дзевяцігадовая вучаніца 3‑га класа, якая ехала ў мікрааўтобусе, загінула. Яшчэ трое школьнікаў (вучань 4‑га класа і два вучні 11‑га класа), 25‑гадовы студэнт, грамадзянін Кітая, а таксама намеснік дырэктара і тры настаўнікі сярэдняй школы змешчаны ў бальніцу. Усе — жыхары Віцебска.

Яшчэ адно дзіця загінула 16 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Бялынічы (Магілёўская вобласць).

Аўтамашына «Фольксваген», якой кіраваў 26‑гадовы беспрацоўны мінчанін, учыніла наезд на першакласніка гімназіі, які перабягаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Сямігадовы хлопчык памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?