Сёння ў Швейцарыі прайшло лёсаванне стыкавых матчаў за чатыры пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе, што пройдзе летам 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы.

Вызначыліся наступныя пары:

Ірландыя — Францыя, Партугалія — Боснія, Грэцыя — Украіна, Расія — Славенія.

Стыкавыя матчы пройдуць 14 і 18 лістапада.

Нагадаем, што зборная Украіны гуляла ў адборачнай групе са зборнымі Англіі, Харватыі, Беларусі, Казахстана і Андоры і заняла, натуральна, другое месца, абышоўшы на адзін пункт Харватыю.

Зборную Беларусі ўкраінцы перамаглі ў Львове з лікам 1:0 і згулялі ўнічыю ў Мінску - 0:0.

***

Пуцёўкі на чэмпіянат свету па футболе — 2010 сабе забраніравалі 23 зборныя:

Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка (як арганізатар),

Еўропа:

Англія, Данія, Галандыя, Іспанія, Італія, Нямеччына, Славакія, Сербія, Швейцарыя.

Азія: Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя, Аўстралія.

Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Парагвай, Чылі, Аргентына.

КОНКАКАФ: Мексіка, ЗША, Гандурас.

Каманда Коста‑Рыкі, што заняла 4‑е месца ў гэтай групе, будзе гуляць у стыкавым матчы з 5‑й камандай Паўднёвай Амерыкі — зборнай Уругвая. Матчы таксама пройдуць 14 і 18 лістапада.

Афрыка: Гана, Кот Д’Івуар + тры зборныя вызначацца ў лістападзе.

Акіянія: Новая Зеландыя аспрэчвае адзіную пуцёўку на чэмпіянат са зборнай Бахрэйна (5‑я зборная Азіі). У першым матчы ў Бахрэйне была зафіксавана нічыя, матч у адказ пройдзе 14 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?