Улады Тайланду ўрэшце захінулі сумнеўныя білборды, якія дзеля сваёй прамоцыі вывесіў мясцовы музей воскавых постацяў. На іх быў выяўлены нацысцкі верхаводнік Адольф Гітлер.


На білболдзе, які правясеў колькі тыдняў на галоўнай шашы, па дарозе з аэрапарту ў сталіцу, Бангкок, было напісана «Гітлер не памёр». Білборд рэкламаваў урачыстае адкрыццё музею васковых постацяў «Луі Цюсо» у Бангкоку. «Мы атрымалі ідэю ад рэкламнай кампаніі, і зусім не хацелі нікога абражаць. Мы змясцілі Гітлера не для таго, каб ухваляць яго, а для таго, каб ягоны вобраз прывабіў кліентаў, — апраўдваўся дырэктар новага музею. — Просім прабачэння калі каго пакрыўдзілі: нам і да галавы не магло прыйсці, што ён выкліча нагэтулькі адмоўную рэакцыю».

Дзеля справедлівасці варта зацеміць, што выкарыстанне нацысцкай сымболікі на далёкім Усходзе, які амаль абмінулі жахі другой сусветнай, не выклікае ў насельніцтва такіх жа моцных эмоцыяў, як напрыклад у Еўропе ці на Блізкім Усходзе.

Білборд з Гітлерам быў захінуты на просьбу ізраільскага і нямецкага паслоў. Ганс Шумахер, пасол Нямеччыны ў Бангкоку заявіў, што «гэта бесгустоўная рэклама, якая абразіла шмат людзей», а ізраільскі пасол Іцхак Шогам, заявіў, што «непрыймальна, каб выява такой пачвары, як Адольф Гітлер вісела на публіцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?