Мінулай ноччу нацыянальны сцяг залунаў над шашой Віцебск — Лёзна, недалёка ад вёскі Паляі, дзе ў 1930‑50 гады раccтрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Бел‑чырвона‑белы сцяг быў вывешаны на электрычных дратах. Паводле віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, легендарны Мірон прымацаваў да сцягу цыдулку з такімі словамі: «Сталінскія каты ў 1937 годзе знішчалі нашых дзядоў, а сёння ўнукі тых катаў руйнуюць крыжы на месцах расстрэлаў нашых продкаў. Але за ўсё давядзецца плаціць. Набліжаецца час збіраць каменне. Вечная памяць нашым дзядам. Мірон».

Змест цыдулкі, паводле спадара Хамайды, стаў вядомы яму з вартых даверу крыніц.

Таксама апазіцыянер нагадаў, што каля месяца таму былі знішчаныя тры памятныя крыжы, усталяваныя ў лесе ля Паляяў на месцы масавых расстрэлаў.

Старшыня віцебскай абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў напісаў з гэтай нагоды заяву ў мясцовы Варонаўскі сельсавет. Але мясцовыя ўлады цвердзяць, што не аддавалі загаду зносіць крыжы і ня ведаюць, хто гэта зрабіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?