20 кастрычніка адбылася прэс‑канферэнцыя, прымеркаваная да нацыянальнага свята Венгрыі — Дня Рэвалюцыі.

Адказваючы на пытанне аб кантактах з беларускай грамадскасцю, пасол Венгрыі сп.Феранц Контра зазначыў, што «для нас маюць вялікае значэнне сустрэчы з сябрамі няўрадавых арганізацый, прызнаных і непрызнаных.

Ганаруся тым, што ў часе такіх сустрэч я пазнаёміўся са шматлікімі людзьмі, якія мысляць катэгорыямі свабоды слова і дэмакратыі. 20 год таму у Венгрыі адбыўся круглы стол прадстаўнікоў улады і апазіцыі. У выніку такіх сустрэч апазіцыя перастала быць ворагам. Мы навучыліся паважаць адзін аднаго…
Як паказвае вопыт, такія працэсы прайшлі ва ўсіх краінах цэнтральнай Еўропы. Сустракацца з такімі людзьмі — адзін з прыярытэтных накірункаў нашай працы. Хачу адзначыць, што прадстаўнікі ўлады не заўсёды ідуць на кантакт, у адрозненне ад прадстаўнікоў грамадскасці і палітычнай апазіцыі».

Спадар Контра таксама ацаніў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй. Паводле спадара пасла, такое супрацоўніцтва павінна развівацца ў межах супрацоўніцтва Беларусі і ЕС. Аднак,зазначыў Ф.Контра, «словы разыходзяцца з рэчаіснасцю. Сітуацыю са свабодай СМІ вам не трэба тлумачыць. Вы ўсё самі ведаеце.

Калі журналістам не даюць свабодна працаваць, калі ім закрываюць рукамі камеры, то гэта вельмі перашкаджае развіццю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».
Ацэньваючы перспектывы эканамічнага развіцця, сп.Контра звярнуў увагу на складанасць беларускага эканамічнага заканадаўства, яго непразрыстасць, што падрывае аўтарытэт Беларусі.

Разам з тым, Ф.Контра адзначыў і некаторыя пазітыўныя крокі беларускіх уладаў і не выключыў магчымасці ўдзелу кіраўніка Беларусі А.Лукашэнкі ў наступным саміце «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў Будапешце. Паводле спадара пасла, гэта стане магчымым, калі Беларусь будзе развіваць свае крокі ў накірунку дэмакратызацыі і лібералізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?