У чацьвер падчас слуханьняў справы актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіраньні за выбарамі «Партнэрства», якія праходзяць у судзе Цэнтральнага раёну Менску, былі заслуханыя выступы адвакатаў Паўла Сапелкі, Валянціны Шыханцовай, Марыяны Мялежка, Ганны Бахцінай і Веры Страмкоўскай. З апошнім словам выступілі Цімох Дранчук, Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка. Пра зьмест сваіх выступаў і выступаў падсудных адвакаты казаць адмаўляюцца, бо далі падпіску аб неразгалошваньні.

Судовы працэс працягнецца заўтра, а 10-й. Тады з апошнім словам павінны выступіць Мікалай Астрэйка.

Мяркуецца, што заўтра будзе вынесены прысуд

Хартыя-97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0