Мексіканскія спецслужбы 18 гадоў сачылі за нобелеўскім лаўрэатам у галіне літаратуры калумбійцам Габрыэлем Гарсія Маркесам.

З 1967 па 1985 гады аўтарам раману «Сто гадоў адзіноты» вялося скрытае назіранне ў сувязі з яго левымі поглядамі і блізкасцю да Фідэля Кастра. Пра гэта стала вядома пасля таго, як былі рассакрэчаныя і апублікаваныя дакументы Федэральнага ўпраўлення бяспекі Мексікі. Маркес стаў аб’ектам сачэння палітычнай паліцыі ў 1967 годзе, калі праз пагрозы вымушаны быў пакінуць Калумбію і пераехаць у мексіканскую сталіцу.

Сярод абнародаваных дакументаў — тайныя даносы агентаў пра яго сустрэчы з экс‑прэзідэнтам Францыі Франсуа Мітэранам, актывістамі левых рухаў краін Лацінскай Амерыкі, а таксама асяроддзем кубінскага лідэра Фідэля Кастра.

Так, у адным з апублікаваных даносаў гаворыцца, што «Габрыэль Марсія Маркес характарызуецца пракубінскім і прасавецкім настроям і з’яўляецца агентам кубінскай выведкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0