Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менску паведаміў намесьнік начальніка Праматамнагляду Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Міхаіл Слабодчыкаў.
Паводле ягоных словаў, галоўная небясьпека гэтых прадпрыемстваў беларускага нафтахімуу заключаецца ў вялікай прысутнасьці на вытворчасьці сасудаў з рознымі асяродзьдзямі – ад звычайнага паветра ці інэртных газаў да пажаранебясьпечных і высокатаксічных рэчываў. Самую вялікую небясьпеку ўяўляе узрост сасудаў. 73 адсоткі такіх сасудаў вычарпалі свой тэрмін службы.