Студэнтам выдаюць невялікія аркушы, на якіх ўсяго 8 пытанняў. Няма пытанняў ні пра родную мову, ні пра нацыянальнасць, ні пра грамадзянства. На некаторых факультэтах нават няма пытанняў пра месца нараджэння, і пра мову, на якой размаўляюць дома.

Застаецца зрабіць вынік, што адказы на астатнія пытанні перапісчыкі аўтаматычна запаўняюць самі, без ведама рэспандэнтаў.

Сяржук (студэнт БарДУ): Мы засталіся пасля заняткаў, нам задалі дзесьці 8 пытанняў. Не было пытанняў ні пра мову, ні грамадзянства. Думаю на астатнія пытанні за нас адкажуць самі перапісчыкі. У нас ёсць студэнт з Расіі, і яго напэўна таксама запішуць у беларусы.

111290.livejournal.com