Mercedes-Benz распрацоўвае сістэму Smart Stop, якая наладзіць сувязь аўтамабілем і светлафорамі.

Прызначэнне новай бяздротавай сістэмы бяспекі — забяспечыць спыненне аўтамабіля на чырвонае святло,
калі кіроўца чамусьці не націснуў на тормаз.

Як працуе сістэма? За 50 метраў да скрыжаванні на спецыяльным экране з'яўляецца паведамленне пра тое, што ўжо варта спыняцца. Пасля 40 метраў замест яго высвечваецца знак «Рух без спынення забаронены». І нарэшце,

за 30 метраў да скрыжавання на дысплеі з'яўляецца надпіс Automatic Stop, уключаецца гукавы сігнал і аўтамабіль самастойна тармазіць.

Праўда, у Mercedes-Benz задумваюцца пра тое, што, прадухіляючы аварыйную сітуацыю на скрыжаванні, Smart Stop можа справакаваць наезд на аўтамабіль з такой самай сістэмай.

Кампанія чакае дапамогі ад урадаў розных краін па мадэрнізацыі стандартаў камунікацыі і інфраструктуры.

Распрацоўшчыкі мяркуюць, што сістэма можа ўвайсці ў шырокі ўжытак ужо праз пяць гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?