Рух «За Свабоду» абвяшчае конкурс «Як добра ты ведаеш ЕС?» (http://euraforum.info/bel/віктарына), які прымеркаваны да правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, што мае адбыцца ў Мінску 14 лістапада. Сярод узнагарод паездка ў еўрапейскую сталіцу, каштоўныя прызы і запрашэнні на Беларускі Еўрапейскі Форум.

Спаборніцтва еўразнаўцаў будзе праходзіць у два этапы. У першым туры конкурсу, які будзе трываць ад 21 кастрычніка да 5 лістапада, удзельнікі мусяць адказаць на пытанні адмысловага тэсту, размешчанага на сайце Беларускага еўрапейскага форума http://euraforum.info.

Першыя 12 удзельнікаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў, будуць запрошаныя да ўдзелу ў другім туры, які адбудзецца 8 лістапада. Пераможцы будуць вызначаныя ў выніку інтэлектуальнай гульні, вынікі якой будуць падведзеныя кампетэнтным журы.

Пераможца конкурсу атрымае галоўны прыз — культурна‑адукацыйную паездку ў адну са сталіц краін Еўразвязу. Удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі ад арганізатараў. 20 удзельнікаў, якія дадуць найлепшыя адказы на пытанні тэста, атрымаюць запрашэнне ў якасці гасцей Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пройдзе 14‑га лістапада 2009 года на Беларускім Еўрапейскім Форуме.

Для удзелу ў конкурсе трэба зарэгістравацца на сайце http://euraforum.info. Там жа можна знайсці падрабязную інфармацыю пра правядзенне конкурсу, яго ўмовы і патрабаванні да ўдзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?