«Да сэксолагаў часцей звяртаюцца, натуральна, мужчыны. Бо імітаваць эрэкцыю складаней, чым імітаваць аргазм жанчыне, — кажа лекар-сэксолаг Зміцер Капусцін , які за 35 гадовую практыку ўжо прыняў каля 50 тысяч пацыентаў.

Калі казаць пра сэксуальнае задавальненне, то праблем хапае і ў мужчын, і ў жанчын. Аднак жанчыны часцей за ўсё не прыходзяць. На мой погляд галоўная прычына – гэта задавальненне без аргазму. Жанчына можа пражыць усё жыццё без аргазму, калі яна арыентавана на асобу мужчыны, на тое, каб даць яму радасць у жыцці. Яна не хлусіць, калі кажа, што «мне з табой добра».

Праблемы ў сэксуальнай сферы растуць з узростам: калі ў 20 гадоў каля 20% людзей маюць нагоду пайсці да сэксолага, то ў 40 гадоў — парадку 40%, у 60 гадоў — 60%.

Падчас фінансавага крызісу ў людзей стала болей праблемаў і перажыванняў, што не лепшым чынам адбіваецца і на сэксуальнай сферы жыцця. І

нтэнсіўныя нервовыя і фізічныя нагрузкі выбіваюць з каляіны. Могуць нават прывесці да «сіндрома мэнэджэра»:

«Вядома ўсе памятаюць свае іспыты ў інстытуце ці школе. Скажыце

за 20 хвілінаў да іспыта вам да сэксу? Чалавек з «сіндромам мэнэджэра» у такім стане панічнага стрэсу жыве 24 гадзіны апошнія некалькі гадоў. Яго лібіда зніжаецца.

Самае цікавае, калі даць яму заспакаенне, адпусціць у адпачынак, адключыць тэлефоны, то ён зажыве сваім звычайным палавым жыццём. Потым вяртаецца на працу, літаральна два‑тры дні, і зноўку жонка прыходзіць нам скардзіцца».

Параўнаць статыстыку, ці стала болей праблем у сэксуальным жыцці беларусаў да фінансавага крызісу і пасля яго, Зміцер Капусцін не рашыўся:

«Усю статыстыку збіваюць прэпараты тыпу віягры. Існуе прыблізна 15 розных лекаў, з падобнымі дзеяннямі, я іх усе ўмоўна называю «віяграй».

Я чуў, што

ў Беларусі за восем месяцаў гэтага года было прададзена каля 65 кг такіх прэпаратаў — парадку 1 млн. 300 таблетак.
У тыдзень набываецца парадку 40 тыс. таблетак, і можна выказаць здагадку, што каля 20‑30 тыс. мужчын сядзяць на віягры. А звяртаецца да лекара прыблізна 1.5 тысячы, гэта ў 20 раз менш».

Капусцін лічыць прэпараты кшталту віягры насамрэч эфектыўнымі. Аднак нельга забывацца на пабочныя эфекты. Калі такі прэпарат вам неабходны, лепей яго набываць пасля размовы з лекарам, інакш ёсць рызыка яшчэ больш пагоршыць сэксуальныя праблемы ці нашкодзіць здароўю.

Фінансавы крызіс, стомленасць пасля працы ці жыццёвыя перажыванні не заўсёды з’яўляюцца прычынамі сэксуальных праблем. Бывае, што гэтыя чыннікі, — толькі «адмазка» ад сэксу.

«Усё залежыць ад матывацыі шлюбу. – кажа Капусцін. – Як прыклад, прыходзіць да мяне жанчына і кажа, што ёсць праблемы сэксуальнага і псіхалагічнага плану, жадае разводзіцца з мужам. Шэсць гадоў яны пражылі разам, 3 месяца таму ажаніліся, яна ўжо на другім месяцы цяжарнасці. Запытваю яе чаму збіраецеся развесціся: «дык ён жа дэбіл!» Пытанне, а чым жа яна думала гэтыя шэсць гадоў.

Вастрыня адносін можа скончыцца прыблізна праз чатыры ці пяць гадоў. Ап’яненне каханнем праходзіць, хімічная рэакцыя канчаецца і важна наколькі гэты чалавек стаў блізкім і дарагім.

Таму кахаць трэба захлёбваючыся, гэтулькі часу колькі ў вас атрымаецца. Бываюць жа людзі, якія і па 30, і па 40 гадоў глядзяць адзін на аднаго як у першы раз»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?