30‑гадовы кіроўца «Фальксвагена» заснуў за рулём па дарозе з Гомеля.

Аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. Паводле слоў начальніка аддзялення ДАІ Рэчыцкага РАУС Сяргея Карасевіча, няшчасце адбылося пасля шасці гадзін вечара перад паваротам на вёску Броннае, што на тэрыторыі Рэчыцкага раёна. У аўтамабілі на заднім сядзенні ехалі маці кіроўцы і яго два 6‑гадовыя сыны‑двайняты. Пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. 62‑гадовую жанчыну з адным з унукаў з траўмамі даставілі ў бальніцу. Там хлопчыка не змаглі выратаваць. Па справе праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?