23.10.2009 / 09:48

Байдэн «з надзеяй» глядзіць на Беларусь 1

Віцэ‑прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў краіны Ўсходняй Эўропы, якія 20 гадоў таму вызваліліся ад камунізму, дапамагчы Малдове, Грузіі і Ўкраіне дасягнуць стабільнасьці.

Выступаючы сёньня ў Бухарэсьце, Байдэн зазначыў, што гэтыя тры краіны ўсё яшчэ «вядуць змаганьне за дзейную дэмакратыю і дынамічную рынкавую эканоміку». Ён таксама дадаў, што «шмат працы трэба яшчэ зрабіць у Армэніі, Азэрбайджане і Беларусі».

Учора, падчас выступу ў Варшаве, Джо Байдэн адзначыў таксама, што ЗША «з надзеяй глядзяць на магчымасьці супрацоўніцтва ў справе пашырэньня дэмакратыі ў рэгіёне, перадусім ва Украіне, Грузіі і Беларусі».

0
Scooter / Адказаць
23.10.2009 / 13:22
Па Эўраньюс паказвалі як Байдэн выходзіў з самалёту разам з дзяўчынкай (дачкой?). Прыклад папыколі аказаўся заразны :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру