Дарожныя работы вядуцца на вуліцы Ангарскай, на кавалку ад Партызанскага праспекта да вуліцы Арцёма). Дзеля таго з 24 кастрычніка да 5 лістапада змяняюцца маршруты руху транспарту.

Тралейбус №60 з 24 кастрычніка да 5.00 26 кастрычніка і з 31 кастрычніка да 5.00 2 лістапада закрываецца.

Тралейбусы маршрутаў №3, 34 з боку пл. Ванеева будуць ісці толькі да метро “Магілёўскай”.

Іх заменіць адмысловы аўтобус №60-Т «ДС Ангарская-4 — метро “Магілёўская», які пойдзе вуліцамі Несцерава, Ангарскай, Машынабудаўнікоў.

У ім можна будзе ездзіць на тралейбусным праязным у тым ліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?