Рашэннем Гродзенскага аблвыканкама шэраг населеных пунктаў, што размешчаны ў раёне беларускай часткi Аўгустоўскага канала, ужо не ўваходзяць у памежную зону.

Гэта зроблена ў iнтарэсах людзей, якiя прыедуць адпачыць ля славутай воднай артэрыi i азнаёмiцца з размешчанымi ў наваколлi гiстарычнымi помнiкамi. Дазвол на ўезд у пасёлак Сапоцкiн, на хутар Дамброўка, у вёскi Асочнiкi, Новiкi, Навасёлкi, Рынкаўцы, Лясная, Усава, Чарток, Радзiвiлкi, Сонiчы, Нямнова, Асташа, Пясчаны цяпер не патрэбны. Адпаведныя знакi, якiя пазначалi ранейшыя межы пагранзоны, дэманцiраваны. Гэта не датычыцца толькi шлюза «Кужынец» на дзяржаўнай мяжы Беларусi з Польшчай, якi па-ранейшаму застаецца ў памежнай зоне.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0