Кампанія ICQ LLc сумесна з Bigmir.net у Беларусі выпусцілі афіцыйны кліент ICQ 6.5 на беларускай мове. Увесь інтэрфейс прапаноўваецца па‑беларуску.

«Я вельмі рады, што нам атрымалася выпусціць беларускамоўны кліент ICQ. Мы атрымлівалі шмат лістоў з пытаннямі ад беларускіх карыстальнікаў, ці будзе беларуская мова ў кліенце. Зараз мы можам упэўнена сказаць, што афіцыйны беларускі ICQ цалкам наш родны. Хачу сказаць дзякуй камандзе сацыяльнай сеткі Belarusy.by за дапамогу ў якасным беларускім перакладзе. Паверце, з першай старонкі ўсталявання вы абуджаеце здзіўленыя якасцю перакладу і не захочаце пераходзіць на іншы кліент!» — заявіў дырэктар ІП «Мир‑Интернет» Іван Монцік.

Запампаваць беларускую версію «аські» можна альбо на афіцыйным сайце icq.com, абраўшы беларускую мову для ўсталявання, альбо на беларускай старонцы icq.bigmir.net/by (там прапануюцца 2 кнопкі для запампоўкі). Па бясплатным доступе кліент даступны для запампоўкі на беларускай сацыяльнай сетцы Belarusy.by.

Што праўда, беларускія карыстальнікі ўжо заўважылі, што пераклад інтэрфэйса адбываўся, відаць, праз камп’ютарную праграму‑перакладчык. У выніку ў графе «пол» (sex) напісана «падлога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?