23.10.2009 / 17:16

Галоўным чыноўнікам па пытаннях рэлігіі ў Славеніі стаў сатаніст 13

Кіраўніком дзяржаўнага Аддзела па справах рэлігійных суполак Славеніі прызначаны Алеш Гуліч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Браты Сатаны».

Кіраўніком дзяржаўнага Аддзела па справах рэлігійных суполак Славеніі прызначаны Алеш Гуліч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі «Браты Сатаны».

Прадстаўнікі Каталіцкай царквы краіны абвінавацілі ўлады ў наўмыснай правакацыі. «Падобна на тое, урад хоча справакаваць канфлікт з намі і атрымаць падтрымку антыклерыкальна настроеных выбаршчыкаў», — заявіла прэс‑сакратар епіскапскай канферэнцыі Славеніі Барбара Балогх.

На яе думку, прызначэнне Гуліча — абразу для ўсіх каталікоў, якія складаюць 58% ад менш чым двухмільённага насельніцтва Славеніі. Кіраўнік урада Славеніі Мілан Цвікль заявіў, што Гуліч быў выбраны як вельмі памяркоўны чалавек.

0
Адлеглы / Адказаць
23.10.2009 / 17:27
Ну, улады ж яго не кардыналам у касьцёл прызначылі. А для грамадзтва, на пасадзе чыноўніка ў дзяржаве - для лепш вельмі памяркоўны сатаніст, чым трошкі фанатычны хрысьціянін.
0
ПачВарА / Адказаць
23.10.2009 / 19:37
Цікава, калі б галоўным прызначылі кагосьці з каталікоў, хто-небудзь нешта бы вякнуў? Не было б гэта правакацыяй у дачыненні да сатаністаў? Хрысьцяне занадта на сябе бяруць. Дарэчы, сатанізм гэта па большай частцы і не рэлігія, а атэістычная сацыяльная філасофія.
0
ABC / Адказаць
23.10.2009 / 21:04
@Адлеглы Усё такі лепш не разрозьніваць свае перакананьні і карысьцю "усяго грамадзтва". Самаменш, нясьціпла неяк атрымліваеца :) Гэта не пра сатаністаў нават, а так, унівэрсальная заўвага.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру