Сёлета ў сьнежні ў чэскім Брне будзе працаваць тыднёвая школа для актыўных сябраў прадэмакратычнага руху Беларусі. Ладзіць яе факультэт сацыяльных дасьледаваньняў Унівэрсытэту імя Масарыка. Сярод мэтаў школы — абмен інфармацыяй і досьведам у галіне трансфармацыі посткамуністычных дзяржаў.

Праграма школы прадстаўленая наступнымі тэматычнымі блёкамі: журналістыка і СМІ; грамадзянская супольнасьць (абарона правоў чалавека, ахова жыцьцёвага асяродзьдзя); грамадзкія пераўтварэньні і працэсы; ангажаваная і незалежная навука; нэалібэральная і сацыяльная эканоміка; палітычныя сыстэмы.

Пра ўмовы адбору і ўдзелу ў школе можна даведацца на сайце Фонду падтрымкі моладзевых ініцыятыў «Дзедзіч»