Перакуліўся «Мерседэс», які ехаў з Хмяльніцкага ў Магілёў.

Як паведаміла інфармагенцтва Украінскія навіны, ДТЗ адбылося 24 кастрычніка каля вёскі Арэпы Наваград-Валынскага раёна.

Перакуліўся аўтобус, які перавозіў 45 грамадзян Беларусі з украінскага горада Хмяльніцкі ў Магілёў. Аўтобус належыць беларускай фірме «Слаў-Тур».

Звесткі аб аварыі паступілі ў МНС Украіны а 14:40. Паводле папярэдняй версіі, прычынай ДТЗ стала няспраўнасць рулявога кіравання аўтобуса.

Дзесяць чалавек з ліку пацярпелых шпіталізаваныя ў цэнтральную раённую Наваград-Валынскую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?