У сераду 28 кастрычніка Гарадзенскі Рух «За Свабоду» запрашае на чарговы адкрыты прагляд фільмаў у кампаніі «Свабоднае кіно».
Гэтым разам мы пакажам вам фільм «НКВД‑Гестапа. Браты па крыві», тэмай якога стала блізкае супрацоўніцтва двух, на першы погляд, антаганістычных структур — НКВД і Гестапа. Пасля прагляду гарадзенскі даследчык і журналіст Андрэй Пачобут распавядзе пра метады працы НКВД‑МГБ‑КГБ у Гродне і на Гарадзеншчыне ў 30‑50 гады мінулага стагоддзя.
Пачатак прагляду: серада, 28 кастрычніка, 19.00, Гродна, Будзёнага, 48а‑44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Добрая якасць, выдатны гук.

«НКВД‑Гестапа. Браты па крыві» — фільм з цыклу лепшыя дакументы, знятыя тэлеканалам БЕЛСАТ. НКВД і Гестапа супрацоўнічалі ў розных галінах — у тым ліку ў абмене вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі. Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расіі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.

Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі. Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта сведчаць кадры з Віленскага музея генацыду і Музея Гестапа ў Кёльне. Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што «нашыя чэкісты» не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле «разнарадкі».

Запрашаем усіх ахвотных на фільм «НКВД‑Гестапа. Браты па крыві»!

Пра ўсё, дзе варта быць у Гродна на http://ruh‑u‑hrodna.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?