Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—10°C, днём плюс 7—12°C.

У Мінску 27 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу дождж, днём невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°C, днём плюс 9—11°C.

У наступныя двое сутак, 28—29 кастрычніка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 28 кастрычніка часам дажджы. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3—10°C.

29 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 1—7°C.

У Мінску 28 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 5—7°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?