Венесуэльская паліцыя выявіла на мяжы з суседняй Калумбіяй целы дзесяці чалавек. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра гульцоў футбольнай каманды з калумбійскага Лос‑Манісераса. Усе яны былі выкрадзеныя проста падчас гульні два тыдні таму.

Венесуэльская паліцыя пакуль адмаўляецца пацвердзіць інфармацыю аб тым, што забітыя — сапраўды выкрадзеныя футбалісты. Аднак кіраўнік венесуэльскага штата Такіра Леаманьё Флорэс распавёў, што адзін гулец — 17‑гадовы Мануэль Кортэс — усё‑такі выжыў і расказаў пра тое, што здарылася.

Па яго словах, за крывавым злачынствам стаіць леваэкстрэмісцкая групоўка з Калумбіі ELN (Армія нацыянальнага вызвалення), якой кіруе нейкі «партызан» па мянушцы «Клоун» (El Payaso).

Напад на футбольны стадыён адбыўся 11 кастрычніка. Невядомыя выкралі проста з поля цэлую каманду, у тым ліку і двух легіянераў — грамадзян Венесуэлы і Перу. Пасля гэтага футбалісты былі вывезены ў невядомым кірунку.

Растлумачыць прычыны выкрадання паліцыі пакуль не ўдалося. Не выключана, што гульцоў хацелі гвалтам уцягнуць у банду. Па іншай версіі ELN такім чынам хацела прадэманстраваць сваю сілу. Прадстаўнікі гэтай групоўкі і раней адрозніваліся неапраўданай жорсткасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?