Ва ўзрасце 83‑х гадоў у Рыме памёр Каміллё Чыбін, легендарны начальнік ватыканскае жандармерыі за часоў Пантыфікату Яна Паўла ІІ.
Быў ён пры Папе ў момант замаху на Плошчы Святога Пятра 13‑га мая 1981‑га году. Пасля гэтай трагедыі Чыбін адрокся з пасады начальніка ватыканскай жандармерыі, пачуваючыся вінаватым, бо не мог прадухіліць замах.
Папа аднак ягонае адмовы не прыняў. Год пазней Чыбін адкупіў сваю віну ў Фаціме. Ягоная хуткая рэакцыя затрымала фанатыка, які з нажом кінуўся на Яна Паўла ІІ. Удалося яму толькі лёгка зраніць Папу.

Чыбін, які паходзіў з рэгіёну Венета, ў ватыканскай паліцы служыў 58 гадоў. Наглядаў за бяспекаю пецярых апошніх Рымскіх Папаў. За адданасць Яну Паўлу ІІ яго называлі «анёлам‑ахоўнікам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?