25 кастрычніка ў Вільні прайшла сустрэча дэпутатаў ад апазіцыі Вярхоўнага Савета 12 склікання (1990‑1995).

Галоўнай тэмай абмеркавання стала ўзгодненая палітыка‑гістарычная ацэнка ролі апазіцыі БНФ у перыяд барацьбы за аднаўленне незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў 90‑ыя гады мінулага стагоддзя. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі на дадзеным гістарычным этапе.

Каардынатар апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 склікання

Лявон Баршчэўскі сустрэўся ў Вільні з лідэрам КХП‑БНФ Зянонам Пазняком. Палітыкі дамовіліся ўзгадняць тактыку дзеянняў у будучай прэзідэнцкай кампаніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?