Прагноз надвор’я ў Беларусі на 28—30 кастрычніка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па Гомельскай, Магілёўскай і па ўсходзе Віцебскай вобласці туман. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3—9°C.

У Мінску 28 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу дождж, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 5—7°C.

У наступныя двое сутак, 29—30 кастрычніка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі.

29 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж).

Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 7°C.

30 кастрычніка пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°C, днём 0 — плюс 6°C.

У Мінску 29 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўночна‑заходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°C, днём каля плюс 4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0